Патрыярх Кірыл заклікаў манахаў не карыстацца інтэрнэтам, дзе «шмат грахоўнага»
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заявіў, што манахам не варта карыстацца інтэрнэтам, каб ахаваць сябе ад спакус.
«Цяпер вялікай спакусай з'яўляецца інтэрнэт. Многія манахі паступаюць, на мой пагляд, зусім неразумна: з аднаго боку, яны сыходзяць ад свету, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для выратавання, а з іншага боку — бяруць свой мабільны
тэлефон і пачынаюць уваходзіць у інтэрнэт, дзе,
мы ведаем, мноства грахоўнага
і панадлівага», — сказаў патрыярх Кірыла падчас сустрэчы з браціяй манастыра Зограф на Святой гары Афон.
«Манаская традыцыя
не выпадкова такая строгая. Строгасць накіравана на стварэнне самых лепшых умоў для таго, каб чалавек мог выратаваць
сваю душу. І таму трэба выконваць манаскія традыцыі», — дадаў патрыярх, словы якога прыводзіць
сінадальны Інфармацыйны
аддзел.
Па словах прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы, сёння ўзрастае значэнне манаскага жыцця для ўсяго грамадства, бо, наведваючы манастыры, людзі сапраўды судатыкаюцца з благадаццю, і таму ніякага прыстасавання манаскага жыцця да сучасных умоў быць не павінна.
«Цяжэй усяго выратавацца ў свеце, там
людзі сутыкаюцца тварам да твару са спакусамі, ілжэвучэннямі», —
падкрэсліў патрыярх. «Калі манах бярэ ў рукі
мабільны тэлефон, каб увайсці
ў інтэрнэт, ці не павінен ён падумаць, ці варта яму наогул у манастыры знаходзіцца?» — задаў ён пытанне.
newsru.com