Пасля перамогі на «Еўрабачанні» ва Украіне пераймянуюць цягнік
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар украінскай чыгункі.
![kalush_orchestra.jpg kalush_orchestra.jpg](/img/v1/images/kalush_orchestra.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Украінскі цягнік «Кіеў — Івана-Франкоўск» у раскладзе гэтага года афіцыйна стане «Стэфанія Экспрэсам».
Вакзалы Кіева, Калуша і Франкоўска будуць вітаць гэты цягнік песняй «Стэфанія».
«Дарэчы, гэта будзе першы ў свеце цягнік, названы ў гонар мамы», — напісаў генеральны дырэктар украінскай чыгункі Аляксандр Камышын.
Менавіта маці лідара гурта Kalush Orchestra Стэфаніі Псюк прысвечана песня «Стэфанія», якая прынесла Украіне перамогу на «Еўрабачанні».