Партыя Цыпраса "Сірыза" зноў перамагла на выбарах у Грэцыі

"Сірыза" атрымае прыкладна 144 месца з 300 у парламенце, а апазіцыя займее толькі 75 месцаў.



siriza_ap_nocredit.jpg

Алексіс Цыпрас назваў перамогай народа поспех сваёй партыі "Сірыза", якая выйграла на ўсеагульных выбарах у Грэцыі — пятых за апошнія шэсць гадоў, паведамляе ВВС.

Ён заявіў, што Грэцыі трэба прайсці нялёгкі шлях, і што фінансавы крызіс можа быць пераадолены толькі ўпартай працай.

Пасля падліку 99% бюлетэняў левая кааліцыя "Сірыза" экс-прэм'ера Алексіса Цыпраса, якая знаходзіцца цяпер ва ўладзе ў Грэцыі, набрала 35,47% галасоў на датэрміновых парламенцкіх выбарах. У кансерватыўнай "Новай дэмакратыі" — 28% галасоў.

Другое месца — у кансерватыўнай "Новай дэмакратыі" Вангеліса Меймаракіса, якая атрымала 28% галасоў.

Трэцяе месца заняла ўльтраправая "Хрыс Авгі" ("Залаты світанак") з 6,99% галасоў (18 месцаў), а чацвёртае — кааліцыйны блок левацэнтрысцкай "ПАСОК" з "Дэмакратычнымі левымі" (ДІМАР), які набраў 6,28% (17). За Кампартыю прагаласавалі 5,55 % выбаршчыкаў (15), за цэнтрысцкую "Патамі" — 4,09% (11), а за "Незалежных грэкаў" — 3,69% (10), паведамляе delfi.lv

Яўка на выбарах склала 56%, гэта крыху менш, чым на папярэдніх, студзеньскіх выбарах.

Датэрміновыя выбары — ужо пятыя па ліку ў Грэцыі за шэсць гадоў — былі абвешчаныя ў жніўні, пасля таго як у адстаўку сышоў прэм'ер-міністр Алексіс Цыпрас.

Кансерватары прызналі сваю паразу і павіншавалі Цыпраса з перамогай.

"Вынік галасавання паказвае, што  "Сірыза" і спадар Цыпрас лідзіруюць. Я віншую яго і прашу яго сфармаваць урад, які трэба (краіне)", — сказаў лідар кансерватараў Вангеліс Меймаракіс.

"Сірыза" атрымае прыкладна 144 месца з 300 у парламенце, а апазіцыя — толькі 75 месцаў.

Аднак "Сірыза" давядзецца аб'ядноўвацца з іншымі палітычнымі сіламі для таго, каб сфармаваць урад.