Парашэнка: колькасць войскаў Расіі ва Украіне перавышае колькасць некаторых армій Еўропы

Па дадзеных Пятра Парашэнкі, ва Украіне зараз знаходзяцца больш за 60 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

poroshenko1.jpg


Колькасць расійскіх рэгулярных войскаў, разгорнутых на тэрыторыі Украіны ў парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны перавысіла колькасьць армій некаторых краін Еўропы. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу Fox News, якое выйшла ў ЗША ў панядзелак увечары.

 

«Ёсць дакладныя лічбы, прадастаўленыя выведкай і пацверджаныя спадарожнікавымі здымкамі, беспілотнымі апаратамі, на агентурным узроўні. Мы ведаем напэўна, што ў сапраўдны момант знаходзіцца за 6 тысяч рэгулярных войскаў толькі на акупаванай тэрыторыі на ўсходзе маёй краіны, плюс больш за 15 тысяч войскаў у Крыму, плюс 40 тысяч баевікоў, якіх ўзначальваюць камандзіры з ліку расійскіх рэгулярных войскаў. Такім чынам, гэта велізарны кантынгент, які (па колькасці, — рэд.) перавышае арміі многіх еўрапейскіх краін», — адзначыў Парашэнка.

 

Адказваючы на пытанне вядучага, ці варта з-за гэтага турбавацца іншым краінам Еўропы, напрыклад, Эстоніі і Латвіі, украінскі прэзідэнт зазначыў, што гэтага не варта выключаць.

 

«Мы маем факт агрэсіі, у маёй краіне знаходзяцца замежныя войскі. Толькі сёння параненыя дзевяць нашых салдат і адзін загінуў ад танкавай атакі, артылерыйскіх абстрэлаў і мінамётаў, якія выкарыстоўваюць расійскія войскі і што цалкам забаронена мінскімі дамоўленасцямі», — падкрэсліў Парашэнка.

 

Кіраўнік Украіны адзначыў неабходнасць «распрацаваць новы сцэнар, які ствараў бы добра каардынаваны ціск на Расію, каб прымусіць яе сесці за стол перамоваў і спыніць агрэсію».

 

У пытанні аб Крыме прэзідэнт Украіны выказаў цвёрдае перакананне, што паўвостраў вернецца ва Украіну. «Я ўпэўнены, мы павінны гэта зрабіць, таму што гэта (анэксія Крыма — рэд.) грубае парушэнне міжнароднага права», — адзначыў ён.

 

Парашэнка сказаў: «Калі мы не адрэагуем належным чынам на гэты факт агрэсіі, свет ніколі не будзе бяспечным».

 

Раней Пятро Парашэнка ужо заяўляў, што Будапешцкі мемарандум не забяспечыў выканання гарантый бяспекі.

 

News.liga.net