Парашэнка сустракаецца сёння з лідарамі краін НАТА

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка раскажа лідарам краін НАТА аб сітуацыі ва Украіне перад пачаткам саміту паўночнаатлантычнага альянсу, які адкрываецца сёння ў Уэльсе.



ua_nato.jpg

Проста перад яго пачаткам прэзідэнт Украіны праінфармуе брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана, прэзідэнта ЗША Барака Абаму, а таксама лідараў Францыі, Італіі і Германіі аб тым, як прайшла яго тэлефонная размова з прэзідэнтам Пуціным.
Парадак дня саміту будзе амаль цалкам прысвечаны сітуацыі ва Украіне.
На саміце, як чакаецца, будзе ўхвалена стварэнне сіл хуткага рэагавання НАТА колькасцю ў некалькі тысяч чалавек для абароны краін Усходняй Еўропы ад магчымай расійскай агрэсіі.
bbc.co.uk