Канчатковая мэта Пуціна — заразіць Украіну ракавай пухлінай «федэралізацыі»

Але ў пуцінскага плана федэралізацыі Украіны ёсць істотны «недахоп» — гэты план немагчыма рэалізаваць без здрады Парашэнка.



putin_eats_ukraine1.jpg

І. Пуціну не патрэбна маштабная акупацыя Украіны 


Па-першае, акупацыя значных тэрыторый азначае неабходнасць узяць гэтыя тэрыторыі на ўтрыманне. 
Утрымліваць нават Данбас, і без ваеннай разрухі датацыйны, стагнуючая расійская эканоміка проста не ў стане. Нават Крым Расія не можа ўтрымліваць без вялікага напружання. 
Калі Расія акупіруе хаця б Данбас — яе эканоміка «ляжа»за лічаныя гады. За эканомікай адразу абваліцца сацыялка. А гэта будзе азначаць канец ўлады Пуціна. 
Па гэтай жа прычыне Пуціну не патрэбныя і псеўдадзяржавы на Усходзе Украіны — таму што іх таксама прыйдзецца ўтрымліваць Расіі. 
Па-другое, калі Расія ўварвецца далёка ўглыб украінскіх тэрыторый — Украіне губляць ужо не будзе чаго. І яна папросту з чыстым сумленнем зможа перакрыць расійскі газ Еўропе. 
Недапушчэнне такога сцэнару ёсць ужо не толькі маральным абавязкам, але і шкурных інтарэсаў Еўропы. З усімі вынікаючымі адсюль наступствамі.
Такім чынам, маштабная акупацыя Украіны з прасоўваннем далёка ўглыб яе тэрыторыі магчымая толькі ў выпадку, калі Пуцін вырашыць, што яго барацьба за захаванне ўлады канчаткова прайграна, і ён захоча напрыканцы «паміраць, дык з музыкай!»

II. Пуцін не можа пакінуць Украіну ў спакоі 


Па-першае, для пуцінскай улады смяротна небяспечны курс Украіны ў Еўропу. 
Па-другое, для Пуціна вельмі важна паказальна пакараць украінцаў за прэцэдэнт непадпарадкавання самадуру-манарху, у якога хутка ператвараўся капіюючы Пуціна Януковіч. У Крамлі небезпадстаўна могуць лічыць, што «дурны прыклад заразлівы». 
Па-трэцяе, крамлёўская прапаганда ўзнесла Пуціна высока на п'едэстал як героя — абаронцы «рускага свету», героя-пераможцы бандэраўска-амерыканскага монстра. 
Пакінуць Украіну ў спакоі і сысці ні з чым — гэта рызыка балюча абваліцца з геройскага пастамента. 
У сукупнасці гэтыя фактары таксама азначаюць канец ўлады Пуціна, хоць гэта можа заняць некалькі больш часу ў параўнанні з першым варыянтам. 

ІІІ. Пуцін не можа доўга імітаваць «гібрыдную вайну» 


Мясцовыя рэсурсы для працягу паспяховай «гібрыднай вайны» Расія ўжо вычарпала. 
Цяпер мясцовых сепаратыстаў спрабуюць імітаваць цэлыя падраздзяленні расійскіх дэсантнікаў, мотастралкоў і танкістаў. 
Сепаратысцкая абгортка не дазваляе Пуціну выйсці за рамкі лакальных поспехаў, а расійскае ваеннае начынне, якое ўжо не змяшчаецца ў абгортцы, ставіць Пуціна і Расію пад удар міжнароднага стратэгічнага маштабу. 
У выніку і якога стратэгічнага прасоўвання наперад у Пуціна няма, і ў той жа час ужо нават Еўропа вымушана ўслых казаць аб расійскай агрэсіі і пра неабходнасць больш жорсткай рэакцыі. 
У такім фармаце Пуцін не зможа дзейнічаць доўга.

ІV. У Пуціна ёсць адзіны прымальны для яго варыянт 


Гэты варыянт — Данбас застаецца ў складзе Украіны, але з афіцыйнай рускай мовай і на расійскіх умовах федэралізацыі. 
У выніку ўтрымліваць датацыйны і разбураны Данбас будзе Украіна, а дэ-факта кіраваць Данбасам будзе Расія. 
Данбас сам па сабе зусім не патрэбны Расіі — ён ёй вельмі патрэбны выключна ў якасці рычага ціску і ўплыву на Украіну. 
Ні ў складзе ўнітарнай Украіны, ні ў складзе Расіі Данбас не зможа быць такім рычагом. 
А вось з дапамогай «федэралізаванага» Данбаса, а тым больш «федэралізаваных» Усходу і Поўдня, Расія зможа, напрыклад, не толькі паралізаваць глыбокія эканамічныя рэформы ў Данецкай і Луганскай абласцях, але і ствараць істотныя дадатковыя праблемы для рэфармавання ўсёй ўкраінскай эканомікі. 
А без глыбокіх рэформаў украінская эканоміка, нават з крэдытамі МВФ, доўга не працягне. 
І тады Масква зноў прапануе Кіеву сваю дапамогу. На пэўных умовах, вядома... 
Вось чаму Кучма канстатаваў, што перамоўшчыкі з боку ДНР і ЛНР, як папугаі, паўтараюць слова «федэралізацыя»... 
Вось чаму адкрытыя ўкраінафобы Добкін і камандзір сепаратысцкага батальёна «Усход» казалі аб сваёй адданасці адзінай Украіны... 
Вось чаму амаль пасля кожнага абстрэлу «Град» і «Ураган» Лаўроў з Пуціным заяўляюць пра сваё жаданне ўрэгуляваць крызіс мірным шляхам. 

V. Але... 


Але ў пуцінскага плана федэралізацыі Украіны ёсць істотны «недахоп» — гэты план немагчыма рэалізаваць без здрады Парашэнка. 
Украіна сама ў асобе яе прэзідэнта мусіць пагадзіцца на «федэралізацыю». 
Каб падштурхнуць Украіну да такога кроку, Пуцін прывёў усе магчымыя сродкі і рэсурсы. І ключавым з іх з'яўляецца спроба як мага мацней запалохаць украінцаў, каб прымусіць іх пагадзіцца на расійскія ўмовы як на «меншае» з ліхаў. 
З гэтай мэтай расійская армія сканцэнтраваная на ўкраінскіх межах і на ўсю моц спрабуе прадэманстраваць, што яна «вось-вось нападзе» усім сваім складам. 
Калі эфект праз працягласць пачаў губляцца — рускія войскі нават дэманстратыўна перайшлі мяжу каля Новаазоўску — і спыніліся, даючы магчымасць украінскаму боку падцягнуць сілы і падрыхтаваць Марыупаль да абароны... 
Наўрад ці тактыка рускага войска была б такой, калі б Пуцін і сапраўды нацэліўся на марш-кідок у Херсон або Адэсу. Калі б расійскі прэзідэнт сапраўды быў накіраваны на маштабную акупацыю, ён не губляў бы каштоўны час, губляючы сотні мільёнаў даляраў. 
З гэтай жа мэтай — запалохаць — руская артылерыя, уключаючы «Грады» і «Ураганы», не шкадуе боепрыпасаў. Абы забіць і скалечыць пабольш украінцаў і, такім чынам, прымусіць пагадзіцца на мір — гэта значыць, спыненне абстрэлаў на любых умовах. 
На вялікі жаль, адкрытая бясталентнасць або здрада «канапавых» генералаў Парашэнкі значна ўзмацнілі гэты крывавы козыр Пуціна і ператварылі яго ў важкі фактар. 
Акрамя адкрытага запалохвання, названыя дзеянні Пуціна пераследуюць яшчэ адну мэту: яны павінны забяспечыць Парашэнку «алібі» у выпадку гатоўнасці пайсці на здраду. 
Тады Парашэнка мог бы заявіць, што ён пагадзіўся на пуцінскую «федэралізацыю», каб выратаваць Украіну ад маштабнай акупацыі і вялікіх чалавечых ахвяр. То бок здрада была б выдадзена за гераічны ўчынак.
Нядаўна Пуцін кінуў яшчэ адзін пробны камень — намякнуў аб дзяржаўнасці тэрыторый Усходняй Украіны. 
Такая заява можа пераследваць дзве мэты. 
Па-першае, гэта пагроза ўкраінцам, у выпадку іх актыўнага супраціву, ператварыць Данбас на ўкраінскую Абхазію. 
Вядома ж, «самастойныя» кіраўнікі ДНР і ЛНР ва ўнісон заявілі, што яны ўжо не бачаць Данбаса ў складзе Украіны. Як ужо адзначалася, Пуціну псеўдадзяржавы на Усходзе Украіны зусім не патрэбныя, бо ён не зможа іх доўга ўтрымліваць. Гэта зусім не той маштаб, што ў Абхазіі і Прыднястроўі, разам узятых. 
Але падобная заява дазволіць Пуціну потым адмовіцца ад гэтай «пустышкі» — і выдаць гэта за «вялікую ахвяру дзеля міру» і за «доказ гатоўнасці ісці на саступкі». Ну, а наўзамен, вядома ж, будзе патрабавацца «федэралізацыя». 
Калі спрацуе — Пуцін ахвяруе «паветрам», а Украіна — рэальным суверэнітэтам. 
Па-другое, згаданая заява расійскага прэзідэнта як раз можа раскрываць сакрэт, якім менавіта зместам Пуцін хоча напоўніць прапанаваную ім «федэралізацыю». 
Гэта значыць, гэта павінен быць Данбас у складзе Украіны, на ўтрыманні ўкраінскай эканомікі — але пры гэтым з элементамі дзяржаўнасці, што давала б магчымасць нейтралізаваць непажаданы для Расіі ўплыў Кіева на рэгіён. Напрыклад, гэта дало б магчымасць паралізаваць правядзенне глыбокіх рэформаў, а таксама адкрыта замбаваць Усход антыўкраінскай прапагандай. 

VI. Парашэнка 


На жаль, Парашэнка ўжо паспеў прадэманстраваць нямала сваіх слабых і уразлівых месцаў: 
— Здольнасць ставіць уласныя палітычныя інтарэсы вышэй дзяржаўных інтарэсаў: патрыётаў з добраахвотніцкіх батальёнаў могуць падставіць пад знішчэнне, толькі таму што ўлада звязвае іх з палітычным канкурэнтам; 
— Праявы адкрытага непрафесіяналізму ў кадравых пытаннях: прызначэнне падчас вайны міністрам абароны міліцыянта; 
— Няўменне прызнаваць памылкі, а значыць, своечасова іх выпраўляць: генералы і кіраўнікі АТА, па віне якіх узброеныя сілы Украіны і добраахвотніцкія батальёны панеслі вельмі цяжкія, занадта вялікія страты, не былі пакараныя. У выніку занадта вялікія страты памнажаюцца... 
Пуцін усё гэта бачыць і выкарыстоўвае. 
Парашэнка адцягвае дату ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі з ЕС — і гэта дае Пуціну шанец паўплываць на гэты працэс. Заявы Кіева і Брусэля — не юрыдычны дакумент. Вось Пуцін і спрабуе «даціснуць» Украіну. 
Праз бяздарныя або злачынныя дзеянні кіраўніцтва АТА ўкраінцы нясуць цяжкія страты — і гэта правакуе Пуціна працягваць рабіць стаўку на ціск метадам вайны. 
Кожная памылка Парашэнка — гэта заахвочванне Пуціна працягваць ціск. 
Канчатковая мэта гэтага ціску — інфікаваць Украіну ракавай пухлінай «федэралізацыі». 
Абавязак прэзідэнта Украіны — ні пры якіх абставінах гэтага не дапусціць. 
Пуцін загнаў сябе ў кут. У яго няма стратэгічнай перспектывы. 
У Парашэнкі перспектыва, і вельмі добрая. Але і ён невядома для чаго пачынае заганяць сябе ў кут. 
Вельмі хутка, падобна, адступаць абодвум будзе няма куды. Адступленне будзе азначаць стратэгічную паразу. 
Парашэнка і Пуцін сышліся ў палітычным Сталінградзе.
Генадзь Люк, pravda.com.uaПераклад "Новы час"