Памёр французскі акцёр Жан-Поль Бельмандо
На 89-м годзе жыцця памёр французскі акцёр Жан-Поль Бельмандо, паведамляюць французскія сродкі масавай інфармацыі.
![Getty images Getty images](/img/v1/images/_120413823_gettyimages_1181937756.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Getty images
Пра смерць акцёра агенцтву Франс-прэс паведаміў ягоны адвакат Мішэль Гадэс. "Ён ужо некаторы час дрэнна сябе адчуваў. Ён сышоў ціха", — сказаў ён.
Бельмандо быў адным з самых яркіх асоб кінематаграфічнай "Французскай новай хвалі" — дзякуючы галоўнай ролі ў фільме "На апошнім дыханні" рэжысёра Жан-Люка Гадара, які выйшаў у 1960 годзе.
Бельмандо быў вельмі папулярны ў краінах былога Савецкага Саюза. Фільмы з яго ўдзелам неаднаразова дэманстраваліся ў кінатэатрах у савецкія гады — і мелі велізарную аўдыторыю.
bbc.com