Палова расіян — за цэнзуру ў інтэрнэце. За цалкам вольны інтэрнэт — толькі кожны дзясяты

Пры нацыянальнай пагрозе ці магчымасці масавых пратэстаў, амаль 60 % расіян падтрымалі б поўнае адключэнне інтэрнэту.



00_18.jpg

Амаль палова расіян мяркуюць, што інфармацыя ў інтэрнэце мусіць падвяргацца цэнзуры, а 73 % мяркуюць, што ў інтэрнэце не варта публікаваць негатыўную інфармацыю пра дзяржслужачых.


Такія высновы змяшчае даклад, падрыхтаваны на падставе Усерасійскага цэнтру вывучэння грамадскага меркавання (УЦВГМ) і Цэнтру вывучэння глабальных камунікацый пры Аненбергскай школе камунікацый ўніверсітэту (Пенсільванія).


Прыкладна палова расіян (53 %) лічаць, што інтэрнэт аказвае на іх жыццё пазітыўны ўплыў — у асноўным такога меркавання прытрымліваюцца сталыя карыстальнікі. Траціна апытаных мяркуе, што ўплыў інтэрнэту негатыўны.

Палова — за цэнзуру

 

Згодна з апытаннем, у цэлым толькі 11 % расіян (прыкладна кожны дзясяты) выступаюць за абсалютна вольны ад урадавай цэнзуры інтэрнэт. А 49 % мяркуюць, што цэнзура павінна быць. Прычым такое меркаванне раздзяляюць 57 % грамадзянаў, якія інтэрнэтам не карыстаюцца, і 43 % сталых карыстальнікаў.


У даследаванні прынялі ўдзел паўнагадовыя жыхары 42 расійскіх рэгіёнаў. Апытанне праводзілася метадам асабістага апытання УЦВГМ. Статыстычная пагрэшнасць — ад 3,1 да 4 %. Больш пра даследаванне на старонцы агенцтва ТАСС.


belsat.eu