Паліцыя Германіі знайшла цела грамадзяніна Ірака недалёка ад мяжы з Польшчай

Непадалёк ад нямецкай камуны Шопсталь, якая знаходзіцца побач з мяжой з Польшчай і Чэхіяй, паліцэйскія знайшлі цела 32-гадовага іракца, піша «Deutsche Welle».

Месца, дзе знайшлі цела мігранта. Фота: Welt

Месца, дзе знайшлі цела мігранта. Фота: Welt


Мужчына памёр за некалькі гадзін да таго, як яго знайшлі. Абставіны смерці высвятляюцца.
Таксама паліцыя Германіі спыніла фургон, у якім знаходзіліся 30 мігрантаў з Усходу. Кіроўца — 42-гадовы мужчына турэцкага паходжання — уцёк і цяпер абвешчаны ў вышук. Паліцыя паведамляе, што мігранты прыбылі ў Еўрасаюз праз Беларусь.
Цягам апошніх сутак было зафіксавана 511 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляе Польская памежная ахова. Былі затрыманыя 13 мігрантаў з Ірака. За спрыянне нелегальнай міграцыі арыштавалі пецярых чалавек.