Падазрон на народнае падбухторванне падчас карнавалу
У верхнебаварскім Штайнкірхене невякі карнавальны ход выклікае грамадскую віхуру. Адзін з аўтамабіляў не спадабаўся вядомаму актору, які не забыўся сказаць пра гэта ў сеціве. Справай заняліся адміністрацыйныя ворганы.
Наконт карнавальнага ходу ў баварскім Штайнкірхене каля Пфаффэнхофэну мясцовая адміністрацыя выказвае свае падазроны, звязаныя з непажаданым падбухторваннем мас. Падчас ходу ў нядзелю апоўдні можна было пабачыць аўтамабіль, зроблены накшталт танка з надпісамі ” Ilmtaler Asylabwehr” і “Asylpaket III” і з чорным крыжом, як падцвердзіў спікер паліцэйскай інспекцыі ў Пфаффэнхофэне.
Перад гэтым кінаакцер Флорыян Зімбэк (Florian Simbeck, "Erkan und Stefan"), які з’яўляецца членам мясцовага філіялу СДПГ (сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі — П.П.), размясціў фота аўто на сваей старонцы ў фэйсбуку. На старонцы суполцы, якая арганізавала той ход, Зімбэк напісаў свае рэзка крытычныя заявы.
Суполка падкрэсліла, што сярод яе членаў не назіраецца праварадыкальных тэндэнцый. Маўляў, бежанцы таксама ўдзельнічале ў хадзе разам з аўтамабілем. Далей ужо ніхто не хацеў выказвацца наконт інцыдэнту. Суполка проста выказала свае афіцыйнае меркаванне.
На карнавальную хаду прыйшло ля 500 чалавек. Паліцыя не стрымлівае танк, як кажа яе спікер. Напачатку быў падазрон наконт падбухторвання людзей, але ж, маўляў, тут замешаная яшчэ свабода мастацтва. Паліцэйскія зрабілі фота, якія надалей былі аддадзены гарадскому кіраванню Інгальштата.
Паводле: Die Welt
Пераклад Піліпа Падбярозкіна