Новы рэгламент ЕС абароніць правы пасажыраў
Уступіў у сілу рэгламент ЕС, які распаўсюджвае на аўтобусныя маршруты тыя правілы, якія былі распрацаваныя раней для іншых відаў транспарту.
Напрыклад, у поўным аб’ёме будуць кампенсавацца выдаткі на квіткі ці на змяненне маршруту, калі рэйс адменены альбо затрымліваецца больш чым на дзве гадзіны.
Апроч таго, будзе дадаткова кампенсавана 50% ад цаны білета, калі аператар не прадаставіў пасажыру магчымасць выбраць паміж кампенсацыяй і заменай. Гэтыя ўмовы будуць распаўсюджвацца на рэйсы, працягласць якіх перавышае 250 км.
Рэгламент утрымлівае і іншыя ўмовы і патрабаванні, у тым ліку патрабаванне запяспечыць роўны доступ да транспартных паслуг людзям з абмежаванымі магчымасцямі.