Нобелеўскую прэмію міру ўручылі за барацьбу з сексуальным гвалтам

У Осла абвешчаны лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру за 2018 год.

dou34a1xsaapft4.jpg

Узнагарода прысуджана Дзянісу Муквеге з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Надзі Мурад з Ірака за намаганні, накіраваныя на спыненне выкарыстання сексуальнага гвалту як зброі ў войнах і канфліктах.

  

nobel_mir.jpg

Дзяніс Муквеге — гінеколаг, які займаецца аказаннем дапамогі тым, хто перажыў сексуальны гвалт падчас узброеных канфліктаў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Надзя Мурад — езідка, якая знаходзілася ў сексуальным рабстве ў баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Гісторыя Мурад, якой удалося вызваліцца, атрымала шырокі розгалас і дазволіла прыцягнуць увагу да сітуацыі з езідскімі жанчынамі.

Дзяніс Муквеге і Надзя Мурад раней былі ўганараваныя прэміяй Сахарава. Муквеге атрымаў гэтую ўзнагароду ў 2014 годзе, а Мурад — у 2016 годзе.

Нагадаем, раней сталі вядомыя імёны ўладальнікаў Нобелеўскай прэміі па медыцыне і фізіялогіі — Джэймса Элісана і Тасуку Хондзё ўзнагародзілі за даследаванні ў галіне тэрапіі рака. Прэмія па фізіцы прысудзіла Артуру Ашкіну, Жэрару Муру і Донне Стрыклэнд за лазеры. Прэмію па хіміі атрымалі Фрэнсіс Арнольд, Джордж Сміт і Грэгары Уінтэр за метады стварэння новых ферментаў і антыцелаў.

«Нобелеўскі тыдзень» завершыцца 8 кастрычніка, калі будзе абвешчаны лаўрэат прэміі па эканоміцы.

Нобелеўская прэмія па літаратуры у 2018 годзе год не уручаюць. Такое рашэнне было прынятае на фоне скандалу ў Шведскай акадэміі, якая адказвае за ўзнагароджанне і адбор намінантаў.

Паводле meduza.io