Названыя самыя «пітушчыя» краіны свету
У топ-10 найбольш "пітушчых" краін планеты (даследаванне праводзілася ў 45 краінах) увайшлі: Літва, Аўстрыя, Францыя, Чэхія і Люксембург. Беларусі ў рэйтынгу няма.
Самой "пітушчай" краінай свету прызнаная Літва: у сярэднім грамадзяне там спажываюць больш за 12 літраў спіртнога ў год. Такія вынікі даследавання за 2017 год апублікаваныя ў дакладзе Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР).
У топ-10 найбольш "пітушчых" краін планеты (даследаванне праводзілася ў 45 краінах) увайшлі:
Літва — 12,3 л
Аўстрыя — 11,8 л
Францыя — 11,7 л
Чэхія — 11,6 л
Люксембург — 11,3 л
Латвія і Ірландыя — 11,2 л
Расія і Венгрыя — 11,1 л
Германія — 10,8 л
Партугалія — 10,7 л
Польшча — 10,6 л
У пераважна мусульманскай Інданезіі сярэднестатыстычны жыхар выпівае за год не больш за шклянку алкаголю — 300 мл. Затым ідзе Турцыя — 1,4 л, Ізраіль — 2,6 л, Коста-Рыка і Мексіка.
Паводле korrespondent.net