Навукоўцы распрацавалі калькулятар верагоднасці смерці ад COVID-19
Калькулятар верагоднасці смерці ў выпадку заражэння каронавіруснай інфекцыяй распрацавалі польскія навукоўцы.
Прадстаўнік Паморскага навукова-тэхналагічнага парку Магдалена Малара-Шчвітоньска распавяла журналістам, што распрацаваная праграма "ўлічвае ўзрост і пол чалавека, а таксама і інфармацыю пра чатыры асноўныя тыпы хранічных захворванняў".
Паводле яе слоў, у стварэнні калькулятара прымалі ўдзел у тым ліку лекары і эпідэміёлагі.
Сярод хранічных хвароб, якія ўлічвае калькулятар, — сардэчна-сасудзістыя захворванні, падвышаны крывяны ціск, цукровы дыябет, анкалогія.
Доктар медыцынскіх навук Пётр Бандаш, галоўны распрацоўшчык калькулятара, адзначыў: "Рызыка смерці ад COVID вельмі выразна залежыць ад ладу жыцця і звязаных з ім захворванняў, у тым ліку атлусцення, дыябету, гіпертаніі і іх ускладненняў. Апошнія звесткі паказваюць, што смяротнасць сярод людзей без якіх-небудзь хранічных захворванняў — менш за адзін працэнт выпадкаў ад COVID-19.
Пры тэставанні калькулятара бачна, напрыклад, што рызыка памерці ў выпадку заражэння каронавірусам для мужчыны 30 гадоў без хранічных захворванняў складае 0,03%, а для жанчыны — 0,02%. Ва ўзросце ж 80 гадоў рызыка для мужчыны з цукровым дыябетам і анкалогіяй складае 25,86%, а для жанчыны таго ж узросту і з тымі ж захворваннямі — 14,03%.
Паводле ria.ru