На ўсходзе Украіны працягваюцца баі: складаная сітуацыя пад Дэбальцавам

У пятніцу ўвечары баевікі абстралялі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне населеных пунктаў Фрунзе, Багданаўка, Пяскі.



don_0927.jpg

Фота Reuters

Найбольш напружаная сітуацыя каля Дэбальцава, паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтр АТА. Таксама баевікі неаднаразова абстрэльвалі блок-пасты вайскоўцаў у Малаарлоўцы, Папаснай, на кургане Вострая Магіла, штурмавалі Нікішына.

У раёне Марыупаля сілы АТА цалкам кантралююць сітуацыю. Таксама пад кантролем украінскіх вайскоўцаў захоўваецца Данецкі аэрапорт.

У выніку баёў разбураецца інфраструктура рэгіёну. Пасля мінамётнага абстрэлу населенага пункту Шчасце разбураная гарадская лякарня і некалькі цывільных збудаванняў, загінула 1 жанчына і параненыя 16 мясцовых жыхароў, трое з іх — у цяжкім стане.

euroradio.fm