"Асабліва небяспечная нацыстка, у спісе №1 на знішчэнне" Вікторыя Прыдушчанка
49-гадовая Вікторыя Прыдушчанка па спецыяльнасці матэматык-праграміст, працавала галоўным бухгалтарам. 13 красавіка сабрала дружыну з ліку мясцовых прадпрымальнікаў, якія падтрымалі Еўрамайдан. Пасля чаго "ДНРаўцы" распаўсюдзілі яе фота з тэкстам: "Асабліва небяспечная нацыстка. У спісе №1 на знішчэнне". Вікторыя была ў ліку бяззбройных марыўпальцаў, якія абаранялі гараддзел міліцыі ад тэрарыстаў вясной.
"Обозреватель" распытаў Вікторыю пра тое,
чым цяпер жыве абложаны Марыупаль.
— Якая абстаноўка ў горадзе?
— Трымаемся. Учора быў напад на Шырокіна (сяло ў 20 км. ад Марыупаля) —
там тэрарысты спрабавалі прарваць нашы ўмацавання, быў бой. Мы адбілі. Перыядычна лётаюць беспілотнікі, якія мы збіваем.
— Хто абараняе Марыупаль?
— 4 батальёна, Нацгвардыя і войскі ВСУ.
— А ваша дружына што робіць?
— Пабудавалі 2 лініі ўмацаванняў і адну ўнутраную лінію,
у самім горадзе. Сумесна з іншымі грамадскімі арганізацыямі ўдзельнічаем у грамадзянскай абароне, падымаем баявы дух
вайскоўцам. Прымаем тых хлопцаў і дзяўчат, якія выходзяць з акружэння — з-пад Ілавайскага,
з-пад Саўра-магілы. Забіралі сваімі машынамі людзей са Старой Ігнацьеўкі. Там частка рабят ад Ілавайска 8 км. ішлі палямі, потым яны
ехалі на электрычцы, і мы іх сустрэлі.
Адзін хлопец 27 жніўня быў выкінуты ў раёне
Краматорск з верталёта, іх калону разбілі, і ён застаўся
адзін. Без карты, не ведаючы мясцовасці, ішоў да 15 верасня, сілкаваўся насеннем сланечніка, піў ваду з вадаёмаў. У яго сінія пазногці —
капаў зямлю рукамі...
Працяг размовы чытайце тут.