На кіеўскім Майдане зноў паляць шыны і кідаюць кактэйлі Молатава
Людзі пратэстуюць супраць прыборкі намётаў.
На барыкадзе з боку Бесарабскага рынку гараць шыны. Людзі, якія знаходзяцца на Майдане, пратэстуюць супраць разбору збудаванняў, кідаюць на асфальт бутэлькі з запальнай сумессю, інфармуе УНІАН са спасылкай на ўкраінскія СМІ.
Раніцай туды прыехалі супрацоўнікі камунальных прадпрыемстваў з трактарам — дэмантаваць збудаванні, з-за чаго і адбыўся канфлікт. Людзі заявілі, што разыходзіцца не збіраюцца і могуць зладзіць трэці Майдан. Пад’ехала пажарная машына, але патушыць агонь не далі.