Украіна. Камунальнікі амаль з боем з другой спробы разабралі барыкаду каля стадыёна Лабаноўскага
Сёння, 31 траўня, камунальнікі толькі з другой спробы змаглі разабраць барыкаду каля стадыёна "Дынама" ў Кіеве, паведамляе карэспандэнт tsn.ua.
Камунальныя работнікі ўзгаднілі працы з кіраўнікамі актывістаў, якія засталіся на Майдане, і прыступілі да работ у суботу раніцай. Аднак з Майдана прыйшлі іншыя актывісты з іншымі кіраўнікамі, якія былі супраць разборкі барыкады. Яны прымусілі камунальнікаў выгрузіць брук і з'ехаць з месца падзей.
Праз некалькі гадзін работнікі камунальных службаў вярнуліся і пачалі сваю працу спачатку. Другая спроба аказалася ўдалай — цяпер каля стадыёна чыста.
Рашэнне разабраць барыкаду каля стадыёна было прынята з-за таго, што на нядзелю, 1 чэрвеня, на спартыўнай арэне запланаваны матч да Дня абароны дзяцей. Таму для бяспекі ўсіх наведвальнікаў было неабходна расчысціць ўчастак.
Нагадаем, на Крашчаціку з боку Бесарабскай плошчы актывісты сёння палілі шыны ў знак нязгоды з уборкай намётаў і барыкад.