На здымках Animal Planet выпадкова знайшлі чалавека на незаселенай выспе
Здымачная група Animal Planet падчас здымак праграмы «Рачныя монстры» з Джэрэмі Уэйдам на поўначы Аўстраліі каля выспы Барраніі выратавала чалавека, які патрапіў на бязлюдны востраў.

Ім аказаўся рыбак з імём Трэмайн. Мужчына быў моцна абязводжаны і меў патрэбу ў медыцынскай дапамозе.
Ён распавёў, што адправіўся на скалісты востраў паляваць на вустрыц, але яго лодка адвязалася і яе панесла ў акіян.
На выспе пад пякучым летнім сонцам мужчына прабыў два дні і памёр бы ад абязводжвання на працягу некалькіх дзён, паколькі на востраве не было прэснай вады.
Паводле tvrain.ru