Мадрыд не адпускае Каталонію
Прэм’ер-міністар Іспаніі Марыяна Рахой прапанаваў Каталёніі чарговы раўнд перамоваў, але пакінуў без адказу запыт на рэфэрэндум аб незалежнасьці, які гішпанская аўтаномія заплянавала на 2014 год, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Паводле гішпанскага заканадаўства, толькі цэнтральны ўрад можа ініцыяваць падобнае галасаваньне, і ў ліпені кіраўнік Каталёніі Артур Мас накіраваў Рахою ліст з запытам на правядзеньне
рэфэрэндуму.
Адказ прэм’ер-міністра быў дадзены пасьля таго, як паўтара мільёна каталёнцаў зладзілі маштабную акцыю ў падтрымку незалежнасьці ад Гішпаніі: яны ўзяліся за рукі і ўтварылі жывы ланцуг
даўжынёй у 400 кілямэтраў.
«Сувязі, якія нас аб’ядноўваюць, ня могуць быць разарваныя без вялікіх фінансавых стратаў», — гаворыцца ў адказе Рахоя.
Раней Марыяна Рахой ня раз заяўляў, што выступае катэгарычна супраць рэфэрэндуму і будзе праз суды блякаваць любыя спробы Каталёніі ў гэтым кірунку.
Мас ужо пасьпеў заявіць, што гатовы абмяркоўваць адмысловы падатковы рэжым для Каталёніі, але гэта ніяк не адмяняе пытаньня аб правядзеньні рэфэрэндуму.
svaboda.org