Лондан не знайшоў сувязі новага атручвання «Навічком» са «справай Скрыпалей»
Атручэнне мужчыны і жанчыны ў брытанскім Эймсберы, у арганізме якіх знайшлі сляды «Навічка», не звязана з інцыдэнтам з сям’ёй Скрыпалей і, хутчэй за ўсё, не з’яўляецца замахам, заявіў міністр бяспекі краіны Бэн Уоллес.
Інцыдэнт з атручваннем пары ў брытанскім Эймсберы не з’яўляецца мэтанакіраваным замахам. Пра гэта заявіў міністр па пытаннях бяспекі Вялікабрытаніі Бэн Уолес.
«Працоўная лінія расследавання кажа пра тое, што яны [атручаная пара] не былі звязаныя са Скрыпалямі. Гэта быў не замах, гэта, я мяркую, распаўсюд «Навічка», — заявіў кіраўнік міністэрства.
Уолес заклікаў не рабіць паспешлівых высноў. Ён таксама дадаў, што ў іншых людзей, якія ўзаемадзейнічалі з пацярпелымі ў Эймсберы, спецыялісты не выявілі сімптомы атручвання «Навічком»
Міністр звярнуўся да расійскіх уладаў і заклікаў іх даць падрабязную інфармацыю пра замах на Сяргея і Юлію Скрыпаль з выкарыстаннем гэтага ж нервова-паралітычны рэчыва.
«Яны маглі б запоўніць прабелы ў расследаванні, каб людзі заставаліся ў бяспецы», — сказаў на заканчэнне міністр.
Уолес дадаў, што над расследаваннем інцыдэнту працуюць «лепшыя выведнікі ў свеце».
Кіраўнік МУС Вялікабрытаніі Саджыда Джавід ў чацвер пасля 11:00 па мясцовым часе (13:00 мск) мае намер выступіць у парламенце каралеўства з заявай пра інцыдэнт у Эймсберы.
Пра новы інцыдэнт з атручваннем брытанская паліцыя паведаміла ў ноч на 4 ліпеня. Само здарэнне адбылося 30 чэрвеня непадалёк ад Солсберы — у горадзе Эймсберы. Пацярпелыя — 44-гадовая Дон Сцерджэс і 45-гадовы Чарлі Роўлі. Першапачаткова праваахоўныя органы казалі пра тое, што атручаныя «апынуліся пад уздзеяннем невядомага рэчыва», іх шпіталізавалі ў крытычным стане. Пазней у Скотленд-Ярдзе ўдакладнілі, што яны былі атручаныя тым жа рэчывам, што і былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія ў сакавіку. Адказнасць за інцыдэнт, які адбыўся вясной, Лондан цалкам усклаў на Маскву. Расія ўсе абвінавачванні адмаўляе. Атручанне Скрыпалей пагоршыла адносіны Расіі з Вялікабрытаніяй, а таксама шэрагам іншых заходніх краін.
Паводле РБК