Латвія вярнула ў Беларусь 91 мігранта, Літва — 11
Літва і Латвія працягваюць не пускаць на сваю тэрыторыю нелегальных мігрантаў з боку Беларусі
На латвійска-беларускай мяжы ў сераду і раніцай у чацвер памежнікі не пусцілі ў краіну 91 чалавека. Затрыманняў на мяжы ў гэты перыяд не было, паведамляе сайт «Белорусы и рынок»
Усяго на мяжы Латвіі і Беларусі з 6 па 10 жніўня былі затрыманыя 295 чалавек.
Літоўскія ж памежнікі за мінулыя суткі вярнулі ў Беларусь 11 мігрантаў. На тэрыторыі Літвы таксама нікога не затрымалі.