Куба. Дыпламатам забараняюць сустракацца з дысідэнтамі

Кубінскае МЗС распаўсюдзіла заяву, прысвечаную паводзінам Роберта Джэкабсана, віцэ-міністра замежных спраў ЗША, на востраве Свабоды. У сярэдзіне студзеня ён наведаў Кубу, каб правесці перамовы па праблемах кубінскай міграцыі. Кубінскаму МЗС не спадабалася тое, што пасля афіцыйнай часткі візіту Роберт сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі. Па словах кубінцаў, тая сустрэча «надала тэрарыстам і злачынцам» (так называюць апазіцыянераў у афіцыйнай прэсе) імпульс «актыўна дзейнічаць».

Кубінскае МЗС распаўсюдзіла заяву, прысвечаную паводзінам Роберта Джэкабсана, віцэ-міністра замежных спраў ЗША, на востраве Свабоды. У сярэдзіне студзеня ён наведаў Кубу, каб правесці перамовы па праблемах кубінскай міграцыі. Кубінскаму МЗС не спадабалася тое, што пасля афіцыйнай часткі візіту Роберт сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі. Па словах кубінцаў, тая сустрэча «надала тэрарыстам і злачынцам» (так называюць апазіцыянераў у афіцыйнай прэсе) імпульс «актыўна дзейнічаць». Дзяржаўная прэса сцвярджае, што амерыканец даў дысідэнтам інструкцыю пашыраць інфармацыю пра асаблівы статус кубінцаў у ЗША. Кубінцы — адзіная нацыя ў Новым свеце, прадстаўнікі якой аўтаматычна атрымліваюць у ЗША права на палітычны прытулак. Апошнім часам на Кубе назіраецца новая хваля нелегальнай эміграцыі ў Штаты, асабліва сярод адукаванай моладзі. Гавана просіць Вашынгтон адмяніць прывілеі для кубінскіх эмігрантаў у абмен на права амерыканцаў — былых грамадзян Кубы — наведваць радзіму.
Па матэрыялах «Junge Wet» (Германія)