Кот насіў марыхуану ў малдаўскую турму

Кот насіў марыхуану ў малдаўскую турму. Пухнатага наркакур’ера злавілі, лёс жывёлы невядомы. Ахоўнікі западозрылі ката ў той момант, калі ён праходзіў у турму празь дзірку ў плоце. 



1342684809_134151710477_prikoly_17.jpg

На шыі кот меў яркі фіялетавы аброжак. Як потым высьветлілася, на аброжцы былі прымацаваныя два пакецікі з марыхуанай.


Кіраўніцтва турмы заявіла, што ката выкарыстоўваў нехта з жыхароў суседняй вёскі. Выпадкі з затрыманьнямі “вусатых кур’ераў” здараліся й раней: у расейскай Рэспубліцы Комі ў чэрвені таксама затрымалі ката з забароненымі прадметамі, якія ён нёс у папраўчую калёнію. А ў Бразыліі раней злавілі ката, які спрабаваў пранесьці ў турму бурыльныя сьвердлы, напільнікі, мабільны тэлефон з сілкавальнай прыладай і навушнікі.

www.radyjo.net