Кіраўнік Еўрапарламента заклікае спыніць гвалт у Егіпце

Кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц выступіў з заклікам спыніць гвалт у Егіпце, дзе, паводле афіцыйных звестак, ахвярамі апошніх сутыкненняў сталі больш за 80 чалавек.



31pleu_w300h210.jpg

Па словах Шульца, ён уражаны такой колькасцю ахвяраў і заклікае "ўсе бакі знайсці надзейны палітычны шлях вяртання Егіпта да мірнага і ўсёабдымнага працэсу руху па шляху да дэмакратыі, канстытуцыяналізму і прымірэння".

Таксама з заявамі, якія асуджаюць дзеянні егіпецкіх уладаў выступілі праваабарончыя арганізацый.

Падобныя заявы раней агучвалі дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Уільям Хейг і прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган, якія заклікалі ўлады Егіпта спыніць ужыванне зброі супраць дэманстрантаў.

Міністэрства ўнутраных спраў Егіпта у сваю чаргу запэўнівае, што паліцыя не адкрывала агонь па прыхільніках Мурсі, а выкарыстала толькі слёзацечны газ.

Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя Егіпта ў суботу пацвердзіла гібель 20 чалавек у сутыкненнях дэманстрантаў з сіламі паліцыі ў раёне Рабіа аль-Адавія і вуліцы ан-Насер ў Каіры ў ноч на суботу. Пры гэтым рух “Браты-мусульмане” заявіў, што ў выніку сутыкненняў з сіламі бяспекі ў цэнтры Каіра загінулі не менш за 120 прыхільнікаў адхіленага ад улады прэзідэнта краіны Махамеда Мурсі.

telegraf.by