КДБ цісне на ўкраінцаў у Беларусі і хоча прыцягнуць іх да супрацоўніцтва?

КДБ Беларусі цісне на ўкраінцаў і хоча прыцягнуць іх да супрацоўніцтва, заявілі ва ўкраінскім Цэнтры нацыянальнага супраціву.

Артыкул, апублікаваны на сайце Цэнтра нацыянальнага супраціву

Артыкул, апублікаваны на сайце Цэнтра нацыянальнага супраціву

Сілавыя структуры Беларусі аказваюць ціск на ўкраінцаў, якія жывуць у краіне. Яны заклікаюць іх да супрацоўніцтва.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Цэнтр нацыянальнага супраціву.

«У суседняй краіне, якая фактычна акупавана Крамлём, мясцовы КДБ вядзе фільтрацыйную дзейнасць супраць украінцаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Глядзіце таксама

Адзначаецца, што, у прыватнасці, за апошні месяц пачасціліся выпадкі выкліку ўкраінцаў на допыты. А таксама ўсё часцей адбываюцца ператрусы ў грамадзян Украіны. 

Беларускія спецслужбы шукаюць інфарматараў сярод украінцаў і плануюць прыцягнуць іх да супрацоўніцтва.

«Такія дзеянні яшчэ раз сведчаць аб саўдзеле мінскага рэжыму ў гэтай вайне супраць Украіны», — дадалі ў Цэнтры нацыянальнага супраціву.

Глядзіце таксама

Як Беларусь дапамагае Расіі

У артыкуле РБК нагадваецца, што з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання беларускія ўлады дапамагаюць Расіі ў вайне супраць Украіны. Так, у прыватнасці, размяшчаюць на сваёй тэрыторыі расійскую тэхніку і войскі. 

Акрамя таго, паводле даных Узброеных сіл Украіны, расіяне канцэнтруюць амаль 22 тысячы вайскоўцаў на паўночнай мяжы з Украінай.

Глядзіце таксама

Беларусь таксама арганізавала так званыя «трэніроўкі» з Расіяй, якія цягнуцца з 29 красавіка 2022 года.

Таму ўкраінскія вайскоўцы працягваюць узмацняць ахову мяжы з Беларуссю. Таксама нядаўна абаронцы поўначы Украіны правялі трэніроўкі — прайшлі паласу перашкод і адпрацавалі штурмы.