Кароль Свазіленда змяніў назву краіны
Кароль Свазіленда Мсваці III — апошні абсалютны манарх у Афрыцы — перайменаваў сваю дзяржаву ў Каралеўства Эсваціні.

Мсвати III. Фота: Themba Hadebe / AP Photo
У перакладзе з мовы сваці новая назва азначае "зямля свазі", паведамляе www.reuters.com.
Пра сваё рашэнне кароль абвясціў падчас святочнай цырымоніі ў гонар 50-годдзя незалежнасці народа свазі і 50-годдзя самога Мсваці III. Ён заявіў, што адной з прычын перайменавання была блытаніна ў назвах: "Куды б мы ні ездзілі, людзі называюць нас Швейцарыяй" (Swaziland — Switzerland).
Эсваціні знаходзіцца на поўдні Афрыкі паміж ПАР і Мазамбікам. Каралеўства здабыло незалежнасць ад Вялікабрытаніі ў 1968 годзе. Насельніцтва складае прыкладна 1,35 мільёна чалавек, аднак гэтая лічба можа быць недакладнай: больш за чвэрць дарослых жыхароў краіны (26,1%) заражаны вірусам імунадэфіцыту.
У 2013 годзе паведамлялася, што Мсваці III абраў для сябе чарговую нявесту. Паводле інфармацыі Independent Online, 18-гадовая фіналістка конкурсу прыгажосці Сіндзісва Дламіні стала 15-й жонкай караля.
Паводле lenta.ru