Кандыдат у прэзідэнты ЗША Майкл Блумбэрг гатовы выдаткаваць на кампанію мільярд долараў
Мільярдэр Майкл Блумбэрг гатовы выдаткаваць мільярд долараў на сваю прэзідэнцкую кампанію.
77-гадовы Блумбэрг спадзяецца, што на наступных выбарах прэзідэнта ЗША будзе прадстаўляць Дэмакратычную партыю.
Калі ж ён прайграе праймерыз, то абяцае фінансава падтрымаць іншага кандыдата ад партыі.
Па дадзеных The New York Times, Блумбэрг ужо выдаткаваў на палітычную рэкламу сваіх кандыдацкіх амбіцый 200 млн долараў. Такую ж суму ў 2012 годзе патраціў Барак Абама за ўвесь перыяд выбарчай кампаніі.
Паводле ацэнак Forbes, стан Блумбэрга ацэньваецца 58 млрд долараў. У 2002-2013 гадах Блумбэрг быў мэрам Нью-Ёрка.
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў ЗША запланаваны на 3 лістапада.
naviny.by