Канада. Рэабілітацыя правадыроў

Канадскі прэм’ер Джасцін Трудо амніставаў шэсць індзейскіх правадыроў, якія былі пакараныя на шыбеніцы 150 гадоў таму па пастанове ўраду правінцыі Брытанская калонія

o_justin_trudeau_facebook_3.jpg

Пакаранню папярэднічаў канфлікт індзейцаў і кампаніі, якая будавала дарогу праз тэрыторыю абарыгенаў. Пры гэтым белыя дзейнічалі вельмі непрыгожа — запрасілі індзейцаў на перамовы, каб пасля арыштаваць і забіць парламенцёраў. 

Праз 150 гадоў улады прызналі, што індзейцы мелі права забіць 14 белых будаўнікоў, якія насуперак дамовам займаліся будаўніцтвам на індзейскіх землях. 

Аднак наўрад ці цяпер у адносінах канадцаў і індзейцаў пачнецца абсалютны мір. У тым ліку і праз падзеі ў суседніх Злучаных Штатах, дзе ў 2020-м будуць святкаваць 400 гадоў прыбыцця першых каланістаў у Паўночную Амерыку. Індзейцы разглядаюць тую падзею як пачатак генацыду і рыхтуюцца да акцый пратэсту. 

Таксама важна адзначыць, што 2020 — гэта год наступных выбараў прэзідэнта ЗША.

Паводле брытанскай прэсы