Калумбія. Правал наркарэвалюцыі
Венесуэльская апазіцыя арыгінальна пракаментавала вынікі рэферэндуму ў суседняй Калумбіі, дзе большасць прагаласаваўшых выказалася супраць мірнай дамовы з партызанамі з лявацкай групоўкі FARC.
Супраць міру на рэферэндуме прагаласавала 50,2 працэнта калумбійцаў.
На думку венесуэльскіх антычавістаў, гэта быў свядомы выбар супраць пагрозы прыходу да ўлады камуністаў, якія звязаныя з наркамафіяй.
Маўляў, праект цяперашняй мірнай дамовы быў планам, распрацаваным у Гаване, дзе адбываліся перамовы. Яго аўтары падкупілі калумбійскага прэзідэнта Сантаса, каб той пасля плебісцыту амніставаў экстрэмістаў і дазволіў іх удзел у палітычным жыцці краны.
Паколькі камуністы абапіраюцца на рэсурсы наркамафіі, яны маглі быць пагрозай для ўсяго лацінаамерыканскага кантыненту.
Цікава, што афіцыйныя ўлады ў Каракасе таксама віталі вынікі плебісцыту. Для іх рэферэндум ёсць вышэйшая форма дэмакратыі, як казаў вялікі Уга Чавес.
Паводле іспанскай прэсы