Калумбія. Бетанкур скасоўвае шлюб
Інгрыд Бетанкур папрасіла развод у свайго другога мужа Хуана Карласа Леконта. Інгрыд — былы кандыдат Партыі Зялёных Калумбіі на прэзідэнцкіх выбарах. Яна была выкрадзена партызанамі групоўкі “Вайсковыя народныя сілы Калумбіі (FARC) і правяла 6 гадоў у палоне. У мінулым годзе афіцыйны Парыж (Бетанкур мае падвойнае грамадзянства Калумбіі і Францыі) арганізаваў вайсковую аперацыю па выратаванню сваёй суайчынніцы. Бетанкур стала героем, аднак аднавіць былыя стасункі з мужам не змагла. Між тым, Леконт адмовіўся даць Бетанкур развод. Чакаецца суд.
Інгрыд Бетанкур папрасіла развод у свайго другога мужа Хуана Карласа Леконта. Інгрыд — былы кандыдат Партыі Зялёных Калумбіі на прэзідэнцкіх выбарах. Яна была выкрадзена партызанамі
групоўкі “Вайсковыя народныя сілы Калумбіі (FARC) і правяла 6 гадоў у палоне. У мінулым годзе афіцыйны Парыж (Бетанкур мае падвойнае грамадзянства Калумбіі і Францыі) арганізаваў
вайсковую аперацыю па выратаванню сваёй суайчынніцы. Бетанкур стала героем, аднак аднавіць былыя стасункі з мужам не змагла. Між тым, Леконт адмовіўся даць Бетанкур развод. Чакаецца суд. Апошні раз
Інгрыд і Хуана Карласа бачылі разам праз некалькі дзён пасля яе вызвалення. Таксама вядома, што падчас знаходжання Інгрыд у палоне абодва здраджвалі адзін другому.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)