Каля берагоў Турцыі затанула лодка а з мігрантамі
Мінімум 18 чалавек загінулі.

ukranews.com
У Эгейскім моры ля берагоў Турцыі ў ноч на 19 снежня перавярнулася лодка з мігрантамі, у выніку чаго не менш за 18 чалавек загінулі.
Пра гэта паведамляе агенцтва AFP.
Лодка накіроўвалася ў бок грэцкай выспы Калімнас. Супрацоўнікам турэцкай берагавой аховы ўдалося выратаваць 14 чалавек, сярод іх былі выхадцы з Сірыі, Ірака і Пакістана.
Па дадзеных ААН, колькасць бежанцаў у свеце ў 2015 годзе перавысіць 60 млн чалавек. Больш за ўсё бежанцаў за першае паўгоддзе прыняла Турцыя — каля 1 840 000 чалавек.