Калі кітайскі «Нябесны Палац» зваліцца на Зямлю?

Запушчаная Кітаем у 2011 годзе арбітальная станцыя «Цяньгун-1» паступова сыходзіць з арбіты і можа зваліцца на Зямлю ў непрадказальным месцы.

china_tiangong_1_space_lab.jpg


Да такой высновы прыходзяць назіральнікі, якія сочаць за траекторыямі калязямных аб'ектаў пры дапамозе аматарскіх тэлескопаў і камер, паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Space.com.
Такога меркавання прытрымліваецца Томас Дорман, які неаднаразова сачыў за пралётамі васьмітоннай станцыі, якая з сакавіка гэтага года страціла сувязь з зямлёй. «Калі я маю рацыю, Кітай будзе чакаць да апошняй хвіліны, каб сказаць свету, што ў іх праблема са станцыяй», — сказаў Дорман.  «Калі яе абломкі ўпадуць на населеную тэрыторыю, гэта будзе сапраўды не найлепшы дзень ... Верагоднасць малая, але часам такія рэчы здараюцца, таму трэба быць напагатове», — лічыць ён.
У сакавіку прадстаўнікі кітайскага цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў растлумачылі, што страта тэлеметрыі са станцыяй можа прывесці да яе некантралюемага сыходу з арбіты ў будучыні. На думку Дона Чэна, эксперта вашынгтонскага даследчага цэнтра Heritage Foundation, выклікае падазрэнне тое, што кітайскія ўлады так і не абвясцілі меркаванае месца і час сыходжання. «Гэта можа казаць аб тым, што сход з арбіты будзе некантралюемым», — лічыць эксперт.