Еўропа рыхтуе нанесці Расіі ўдары ў адказ
Еўракамісія ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) ініцыюе працэдуру парушэння супраць Расіі, паведамляе euobserver.com.
Працэдура звязана з абмежаваннямі імпарту ў Расіі на тавары з ЕС. Паводле падлікаў, магчымыя страты склалі каля 10 млрд еўра.
Камісія нядаўна паведаміла таксама, што будуць прад'яўленыя і абвінавачванні расійскаму гіганту «Газпрому» ў сувязі з цэнавай палітыкай у Еўропе.
Дэлегацыя Еўракамісіі ў пятніцу ў Маскве будзе высвятляць, чаму Расія абвясціла блакаду літоўскіх малочных прадуктаў. Па словах адказнага за падаткі еўракамісара Альгірдаса Шэметы, калі
аргументы не пераканаюць, то ЕК распачне адпаведныя дзеянні.
«Іншы момант: з малочнымі прадуктамі — дэлегацыя Камісіі адбывае заўтра — адказны за гэтую вобласць Дырэктарат па пытаннях аховы здароўя і мой калега Тоніа
Борг. Дэлегацыя Камісіі заўтра адправіцца ў Маскву размаўляць па гэтых пытаннях і высвятляць прычыны, чаму так адбываецца. Без сумневу, калі гэтыя прычыны будуць недастаткова матываваныя, сама
Камісія таксама гатова распачаць адпаведныя дзеянні», — сказаў Шэмета ў чацвер журналістам у Вільні пасля сустрэчы з прэм'ерам Альгірдасам Буткявічусам.
Паводле яго слоў, дэлегацыя сустрэнецца і з кіраўніком Рассельгаснагляду Генадзем Анішчанкам.
«ЕК выразна сказала, што ўнутры Еўрасаюза (ЕС) мы не бачым праблем з якасцю літоўскіх малочных прадуктаў, таму нам часам незразумелыя пэўныя прэтэнзіі да такіх прадуктаў»,
— сказаў Шэмета.
Дырэктар Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службыЛітвы Ёнас Мілюссказалў BNS, што ў складзе дэлегацыі будзе намеснік кіраўніка Дырэктарата па пытаннях аховы здароўя і абароны спажыўцоў ЕК
Ладзіслаў Міко.
ru.delfi.lt