Януковіч амніставаў усіх пратэстоўцаў Майдану
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у панядзелак падпісаў закон аб недапушчэнні пераследаў і пакарання ўдзельнікаў падзей у Кіеве, якія адбыліся пры правядзенні і разгоне Еўрамайдану.
Януковіч падпісаў закон аб амністыі ўдзельнікаў акцый пратэсту неадкладна па атрыманні яго ад Вярхоўнай Рады.
19 снежня ўкраінскі парламент прыняў закон, які вызваляе ад адказнасці ўдзельнікаў акцый пратэсту з 21 лістапада да дня ўступлення закона ў сілу. Закон вызначае, што ўсе крымінальныя дзеянні
супраць удзельнікаў акцый, адкрытыя з 21 лістапада, падлягаюць закрыццю, а асобы – вызваленню. Акрамя таго, гэтыя людзі лічацца несудзімымі.
interfax.com.ua