Як у Крыме ўкраінская песня «дыскрэдытавала» расійскую армію

У адным з крымскіх караоке-бараў мужчына замовіў украінскую песню — дыджэй паставіў. У выніку пакаралі і дыджэя, і замоўніка. А яшчэ сілавікі знялі «пакаяльнае» відэа.

««««

kazaki_1.jpg

Інцыдэнт адбыўся на мінулых выхадных у крымскім курортным пасёлку Шчолкіна, у караоке-бары «Краб», паведамляе рускае выданне www.kommersant.ru

Дыджэй Юрый Радзівонаў за дыскрэдытацыю расійскай арміі атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Праз пару дзён Ленінскі раённы суд Крыма аштрафаваў на 50 тысяч рублёў — таксама за дыскрэдытацыю Узброеных сіл Расіі — і Дзмітрыя Гайна, наведвальніка караоке-бара, які папрасіў дыджэя паставіць украінскую песню, паведамілі журналістам у судзе. Суд прызначыў мужчыну штраф.

«Падчас пасяджэння было ўстаноўлена, што 12 жніўня грамадзянін замовіў дыджэю забаўляльнай установы ўкраінскую нацыяналістычную песню "Дзікае поле", — распавялі ў судзе. — Зламыснік цалкам прызнаў сваю віну і патлумачыў, што быў моцна п'яны».

Пазней крымскія паблікі размясцілі відэа з выбачэннямі Дзмітрыя Гайна, якое знялі, верагодна, у паліцэйскім участку. На кадрах чалавек, рукі якога знаходзяцца за спінай, просіць прабачэння за тое, што «прытанцоўваў», і заяўляе, што цалкам падтрымлівае дзеянні расійскага войска ва Украіне, а таксама прамаўляе «Слава Расіі».