"Ісламская дзяржава" пагражае арганізаваць у Германіі серыю тэрактаў

На відэазапісе, апублікаваным у інтэрнэце, баевікі ІД заклікаюць да здзяйснення тэрактаў і забойства "няверных" на тэрыторыі ФРГ і Аўстрыі.



0_18488831_303_00.jpg

Экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава" (ІД)  апублікавала ў інтэрнэце відэазапіс з пагрозамі зладзіць серыю тэрактаў у ФРГ. На відэа бачны два тэрарыста, якія, звяртаючыся да гледачоў на нямецкай мове, заклікаюць "братоў і сясцёр" далучыцца да баевікоў ІД, які ваююць у Сірыі і Іраку. Калі ж яны не могуць гэта зрабіць, то неабходна забіваць "няверных" і здзяйсняць тэракты на тэрыторыі Германіі і Аўстрыі, кажуць апранутыя ў камуфляж мужчыны.

Акрамя таго, адзначае агенцтва AFP, джыхадзісты пагражаюць адпомсціць канцлеру ФРГ Ангеле Меркель за падтрымку Германіяй ваенных дзеянняў супраць ІД, а таксама прысутнасць вайскоўцаў бундэсвера ў Афганістане. У канцы відэароліка ісламісты расстрэльваюць двух закладнікаў, якія стаяць перад імі на каленях. Відэа меркавана знята ў антычным сірыйскім горадзе Пальміра.

Па дадзеных Федэральнага ведамства па ахове канстытуцыі, каля 720 чалавек адправіліся з ФРГ у Сірыю і Ірак, каб папоўніць шэрагі джыхадзістаў.

Deutsche Welle