InformNapalm: «Гібрыдны шахтар» 17-ай АМСБр на Данбасе

Вось ужо амаль два гады афіцыйны Крэмль нахабна і з зайздроснай упартасьцю працягвае не вызнаваць той факт, што расейскае войска ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны. Дапамагаюць хлусьлівым расейскім уладам тысячы ідэйных зьвястуноў з лёзунгамі: «кадравай расейскай арміі ва Украіне не было», «дакажыце», «вы ўсё хлусіце» і г.д. Тым ня менш, факты па-ранейшаму сьведчаць пра тое, што ў горан вайны кідаліся найбольш баяздольныя часткі ЗС РФ у складзе асобных БТГ.



selection_064.png

Гэтым разам «засьвяціўся» чарговы ўдзельнік неабвешчанае гібрыднае вайны, кантрактнік, малодшы сяржант ЗС РФ Сяргей Белазораў, родам з Жалезнаводзка, 12.12.1991 г.н., пазыўны «Белы».

У 2012-2013 гг. гэты пэрсанаж служыў у в/ч 6762 (УВ МУС РФ, «Эдэльвайс»), а да гэтага, яшчэ раней – у в/ч 74814 (г. Будзёнаўск), затым у в/ч 31853 (г. Краснадар).

На момант уварваньня іхнага падразьдзяленьня ва Украіну (жнівень-верасень 2014 г.) Белазораў быў вайскоўцам 17 АМСБр, ПВА (в/ч 65384, Шалі, Чачэнія). Пра гэта сьведчаць ягоны спэцыфічны нарукаўны знак на форме, тэхніка з тактычнымі знакамі, сьпіс сяброў, подпіс на галоўнай старонцы ў ВКонтакте «…-Шалі-…», шмат фота з «краявідамі» Чачэніі і іншыя моманты.

selection_050.png

selection_052.png

Напачатку жніўня 2014 г. Белазораў спачатку апынуўся «на вышкалах» на Кузьмінскім палігоне ў Растоўскае вобл., дзе яны апэратыўна рыхтаваліся да прарыву празь мяжу.

selection_053.png

Геатэг фатаздымку з профілю «VK», які ёсьць прывязкаю да мясцовасьці, таксама сьведчыць пра гэта.

selection_056.png

У гэтым выпадку асабліва красамоўнымі ёсьць «фокусы з пераапрананьнем» у форму нестатутнага ўзору без знакаў адрозненьня, з знакамітымі белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі «свой». Апроч гэтага фатаздымак мае геатэг «Растоўская вобл.».

selection_057.png

Пасьля «мімікрыі» і пераходу мяжы гэтай БТГ, мы можам пабачыць у фатаздымках расейскага тэрарыста Белазорава наступнае:

– спаленыя і разбураныя ўкраінскія хаты;

selection_060.png

– або згарэлую бронетэхніку;

selection_061.png

Няма аніякіх сумневаў, што гэта менавіта тэрыторыя Украіны. Усе фатаздымкі маюць даты канца 2014 г. Белазораў яшчэ й сфатаграфаваўся з усьмешкаю на тле ўкраінскае хаты ў той самай «растоўскай» нестатутнай форме.

selection_064.png

Каб загадкавая расейская «ватная» душа зразумела, дамо для яе аналёгію: гэта насамрэч тое ж самае, калі і немцы ў 1941 г. уварваліся ў СССР і з усьмешкамі фатаграфавалі падпаленыя хаты, зьнішчаную тэхніку ці сябе любімых на тле разбурэньняў. Усё абсалютна ідэнтычнае. Праўда, у адрозненьне ад сучасных расейцаў, немцы хаця б не саромеліся сваёй арміі і насілі знакі адрозненьня.

Гэтаксама красамоўным ёсьць фатаздымак гэтага тэрарыста з Расеі ў акопе, зноў зь белымі вузкімі павязкамі, які суправаджаецца камэнтаром (пакідаем у арыгінале): «Не чего, это знак отличия».

selection_065.png

Пасьля ўдзелу ў баявых дзеяньнях Белазораў знаходзіўся ў складзе 17 АМСБр, як мінімум, да лютага 2015 г. (відавочна меў 3-гадовы кантракт).

selection_066.png

selection_070.png

Затым была невялікая паўза на «грамадзянцы» і вось ужо з траўня 2015 г. у профілі малодшага сяржанта зьявіліся некалькі фота, у якіх ён зафіксаваны ў форме ГРУ з традыцыйнай чырвоным гвазьдзіком і якарам (?) у цэнтры.

selection_072.png

selection_071.png

Меркавана, гэта Крым, адзін з так званых марскіх выведвальных пунктаў ГРУ. Зьвярніце ўвагу, што кожнага разу Белазораў фігуруе ў фатаздымках з чужым прозьвішчам на нашыўцы-ліпучцы, якая мацуецца да формы («Вязаўцаў», «Бутэнка» і г.д.). Гэта ёсьць чарговым пацьверджаньнем таго факту, што малодшы сяржант зьяўляецца прафэсыйным вайскоўцам ЗС РФ зь вялікім досьведам службы. Характэрна, што гэты злачынец доўга не затрымліваецца ні ў адным з падразьдзяленьняў і даволі часта вымушаны мяняць свае мейсца службы.

Вось такі ён – чарговы «мясцовы шахтар» і ўдзельнік «грамадзянскае» вайны ва Украіне. Таксама зазначым, што гэта далёка ня першы выпадак, калі тэрарысты з 17 АМСБр былі «засьвечаныя» ва Украіне. У якасьці завяршальнай рысы артыкулу – фота з альбому Белазорава, у якім зафіксаваны вядомы помнік ваякам з 17 АМСБр, пераважная большасьць зь якіх загінулі акурат у жніўні 2014 году падчас «загадкавых абставінаў».

selection_073.png

InformNapalm. На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

Захаваная арфаграфія перакладу.