Індыйскаму юнаку выдалілі 20-сантыметровы хвост (фота)


Васемнаццацігадоваму юнаку з індыйскага горада Нагпур, штат Махараштра, забілі аперацыю па выдаленні 20-сантыметровага хваста, які вырас з ніжняй часткі яго пазваночніка.

Фота CATERS

Фота CATERS


Анамалія была заўважаная, калі падлетку ішоў пятнаццаты год.
Некалькі гадоў ён і яго родныя маўчалі, баючыся здзекаў і кпінаў, але хвост працягваў расці і ўсё мацней перашкаджаў свайму ўладальніку, не кажучы ўжо пра тое, што яго станавілася цяжка хаваць. Акрамя таго, усярэдзіне хваста пачала фарміравацца костка.
Падобны феномен з'яўляецца рэдкім, а гэты хвост — самым доўгім у аналах медыцынскай навукі.
Медыкі лічаць унікальны дэфект следствам дародавы траўмы ва ўлонні маці, у выніку якой канчатак хрыбетніка немаўляці апынуўся сціснутым.
Аперацыя была адносна нескладанай, хоць і запатрабавала ўдзелу нейрахірурга, паколькі закранала спінны мозг.
Пацыент, імя якога не называецца, праз некалькі дзён павінен вярнуцца дадому — без хваста.
Руская служба Бі-бі-сі