Ілля Варламаў: «Лукашэнка — галоўны вупыр года»
Вядомы блогер у відэа звярнуўся да беларусаў.
Журналіст і блогер Ілля Варламаў назваў беларусаў галоўнымі героямі 2020 года, а Лукашэнка - галоўным вупыром.
«Я ведаю, у мяне шмат гледачоў і чытачоў з Беларусі. Хачу звярнуцца да іх. Сябры, вы ўжо перамаглі. Вы перамаглі свой страх, няўпэўненасць, пачуццё, што нічога нельга памяняць, тое, што звычайна скоўвае людзей і дазваляе розным вупырам тварыць бязмежжа. Вы ўбачылі, што вас - неабыякавых - вельмі шмат», - заявіў Ілля.