Грэцыя. Рэформы рэалізаваць немагчыма
Грэчаскія эксперты мяркуюць, што ўрад Алексіса Цыпраса не пратрымаецца даўжэй, чым два гады.

Фота: forbes.pl
Дзяржбюджэт на наступны год, які ўчора зранку прынялі Афіны, немагчыма рэалізаваць — сцвярджаюць грэцкія эксперты. Яны мяркуюць, што ўрад Алексіса Цыпраса не пратрымаецца даўжэй, чым два гады.
Грэцкія эканамісты лічаць, што новыя рэформы паглыбяць крызіс у краіне, прывядуць да канчатковай галечы грамадства і ніякім чынам не прычыняцца да эканамічнага росту, які абяцаў урад Цыпраса. Грэцкія эканамісты падкрэсліваюць, што рэформы, на якія пагадзіўся кіраўнік ураду ўзамен за трэці крэдытны пакет для Грэцыі, дрэнныя і ніякі ўрад ня здолеў бы іх ажыццявіць.
У Афінах чакаюцца эксперты з Брусэля і Міжнароднага валютнага фонду, якія заўтра пачнуць чарговыя перамовы з урадам Грэцыі аб правядзенні рэформаў.