Графіці часоў Майдана: скандальная крама пераязджае
Кіеўская мэблевая крама "Эмпорыум", якая апынулася ў цэнтры скандалу з-за знішчэння графіці Еўрамайдана "Іконы рэвалюцыі", з'язджае з памяшкання.
Пра гэта паведамляе vesti-ua.net. Цяпер на месцы крамы засталіся толькі ахоўнікі. Яны паведамілі, што "Эмпорыум" з'язджае, але куды менавіта, не гавораць.
"Нікога з кіраўніцтва няма, ахоўнікі кажуць толькі, што "мы проста мэблю грузім", — паведаміў карэспандэнт выдання "Четвертая власть".
Нагадаем, пасля таго, як уладальнікі крамы "Эмпорыум" змылі графіці, якія назвалі "тыповым стрыт-артам, які час ад часу выдаляюць камунальныя службы", актывісты разграмілі ўваход у краму. Рэвалюцыйныя графіці на Грушэўскага маюць статус помніка мясцовага значэння.
Кіеўская пракуратура адкрыла крымінальную вытворчасць па факце знішчэння графіці па арт. 298 КК Украіны (Знішчэнне, разбурэнне або псаванне помнікаў гісторыі ці культуры).
Група мастакоў абяцала пачаць працу над аднаўленнем графіці ўжо 4 верасня.
Чытайце таксама:
У Кіеве зноў паляць шыны (фота, відэа)
Учора адгукнуўся на гэту навіну і аўтар знішчаных "Ікон Рэвалюцыі" на фасадзе дома на вул. Грушэўскага. Мастак Sociopath выказаўся супраць іх аднаўлення групай мастакоў і хоча зрабіць гэта асабіста, паведамляе "Украинская правда".
"Лічу, што група мастакоў, якая нібыта, заўтра — 4 верасня, будзе аднаўляць малюнкі без майго ўдзелу. Крыўдна, але такі крок, як па мне, нішто іншае, як спроба падмануць нас усіх і прапіярыцца на гэтай сітуацыі", — дадаў аўтар.
Sociopath паведаміў, што "Іконы Рэвалюцыі" ў арыгінальным памеры ў адным экземпляры ёсць у яго калекцыі, гэтак жа, як і трафарэты, з якіх яны былі створаны.
"Я абяцаю вам усім, што аднаўлю трылогіі, як толькі сітуацыя набудзе правільнае развіццё", — запэўніў ён.