Германія. Асудзілі за заклік есці шаўрму?

Незвычайны судовы працэс завяршыўся ў ФРГ. Судзілі Даніэля Гіса, імя якога нешта гаворыць толькі прыхільнікам карычневых дактрын.



rss.gif

Гіс, якому больш за 40 гадоў, — зорка неанацысцкай музыкальнай сцэны. Аднак яго творчасць цікавая не толькі яго фанатам, але і спецлужбам, якія змагаюцца супраць прапаганды неанацызму. Таму нічога дзіўнага не было ў тым, што прыкладна год таму супраць Гіса распачалі справу за прапаганду нацызму ў яго апошнім альбоме пад красамоўнай назвай «Адольф Гітлер жыве». Гэта была банальная справа, якая пагражала Гісу штрафам і была мала каму цікавай. Аднак апошнім часам працэс над Даніэлем знаходзіўся ў фокусе інтарэсу СМІ. Сярод песняў на згаданым альбоме ёсць тэма «Doener Kiler», якую можна перакласці як «Забойца шаўрмы». Менавіта так называла сябе банда неанацыстаў з групы Нацыянал-сацыялістычнага падполля (NSU), якая сістэматычна забівала туркаў, галоўным чынам з тых, што прадавалі папулярныя ў немцаў донэр-кебабы, падобныя на вядомую нам шаўрму. Адразу ж пасля выкрыцця NSU следства выставіла Гісу новае абвінавачанне. Адпаведна гэтай версіі, Гіс ведаў пра дзейнасць групы і прапагандаваў забойства, натхняючы тэрарыстаў на новыя крымінальныя ўчынкі. Але адвакат прапанаваў сваю трактоўку зместу песні пра забойцу шаўрмы: Гіс пад выразам “забіць шаўрму меў на ўвазе знішчэнне мяса (інгрэдыент шаўрмы), што не можа быць антызаконным. Нягледзячы на арыгінальны падыход адваката, суддзя схіліўся да версіі следства. Гіса прызналі вінаватым у прапагандзе забойстваў і пасадзілі на 7 месяцаў у турму.
Паводле нямецкай прэсы