«Гэта неверагодны актывізм». Кортні Лаў пра акцыю беларусак
Амерыканская спявачка і актрыса Кортні Лаў у сваім інстаграме распавяла пра акцыю беларусак у падтрымку "Міс Беларусь 2008" Вольгі Хіжынковай.

Нагадаем, у падтрымку Вольгі Хіжынковай, якая з'яўляецца тварам кампаніі Conte, беларускі зладзілі флешмоб: у сацыяльных сетках яны публікавалі фота сваіх ног у калготках гэтага вытворцы з бчб-сімволікай.
Свой пост у інстаграме Кортні Лаў суправадзіла хэштэгам #IAmOlgaKhizinkova.