Германія. Ці трэба немцам спяваць гімн?
Нямецкая каляфутбольная грамадскасць нават падчас чэмпіянату свету працягвае абмяркоўваць нядаўні скандальны ўчынак футбалістаў зборнай ФРГ і нямецкіх грамадзян Ілкая Гюндагана і Месута Озіла.
Нагадаем, што яны падаравалі турэцкаму кіраўніку Эрдагану футболкі ды назвалі палітыка «мой прэзідэнт». Падарунак шакаваў немцаў, асаблівы тых, хто верыў, што мігрантаў можна інтэграваць у нямецкую супольнасць.
Прыкладна палова немцаў, паводле апытанняў, выступае сёння за тое, каб выключыць згаданых футбалістаў з каманды.
Між тым, узнікла думка, што іншыя гульцы таксама далёка не патрыёты. Прынамсі, шмат хто з іх не спявае гімн Германіі перад пачаткам сустрэчаў. Заклік спяваць гімн напалохаў левых і лібералаў, якія бачаць тут нават адзнакі адраджэння нацызму.
Яны лічаць, што спеў гімна характэрны для цяжкіх часоў, калі краіна змагаецца або знаходзіцца ў крызісным стане. Тады гімн дапамагае, паколькі адыгрывае мабілізацыйную ролю. А пакуль у Германіі больш-менш усё нармальна, выкананне гімну спартоўцы, маўляў, могуць ігнараваць.
Паводле
нямецкай прэсы