Гадавая інфляцыя ў Венесуэле перавысіла мільён адсоткаў

Парламент Венесуэлы паведаміў, што да канца лістапада 2018 года інфляцыя ў краіне пераўзыйшла 1 300 000%.

1772780_original.jpg


У той жа час замарудзіліся тэмпы росту інфляцыі. У верасні інфляцыя вырасла на 228%, у кастрычніку — на 148% і ў лістападзе — на 144%, перадае Reuters.

Агенцтва нагадвае таксама, што нягледзячы на патрабаванні МВФ, дадзеныя пра эканоміку Венесуэлы публікуе толькі парламент.

Урад краіны, у сваю чаргу, не публікуе дадзеныя аб фінансавым стане дзяржавы.

Венесуэла ахоплена эканамічным і палітычным крызісам з 2010 года. Крызіс і, як вынік, высокая інфляцыя сталі прычынай пастаяннага дэфіцыту прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Міжнародны валютны фонд у канцы ліпеня папярэдзіў, што ўзровень інфляцыі ў Венесуэле да канца года можа скласці мільён працэнтаў, калі ўлады не распачнуць неабходныя меры. З-за рэкорднай інфляцыі сотні тысяч жыхароў краіны недаядаюць, а мільёны ўжо пакінулі Венесуэлу ў апошнія гады.

Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура таксама абвінавачваюць у дыктатуры, аднак сам ён адмаўляе абвінавачванні, называючы сябе «сціплым чалавекам».