Хімія супраць вычварэнцаў
У крымінальныя кодэксы краін-суседак імкліва ўваходзіць новы юрыдычны тэрмін — «хімічная кастрацыя». Лічыцца, што гэта самы эфектыўны сродак у барацьбе
грамадства з педафіламі.
25 верасня падобны закон быў прыняты ў Польшчы, цяпер яго разглядаюць у Францыі. На мінулым тыдні законапраект пра кастрацыю быў вынесены на разгляд расійскай думы. Што такое хімічная кастрацыя?
У крымінальныя кодэксы краін-суседак імкліва ўваходзіць новы юрыдычны тэрмін — «хімічная кастрацыя». Лічыцца, што гэта самы эфектыўны сродак у барацьбе
грамадства з педафіламі.
25 верасня падобны закон быў прыняты ў Польшчы, цяпер яго разглядаюць у Францыі. На мінулым тыдні законапраект пра кастрацыю быў вынесены на разгляд расійскай думы. Што такое хімічная
кастрацыя?
Як лічаць гісторыкі, кастрацыя (аперацыя па выдаленню палавых залоз у жывёл або чалавека) — адна з першых вядомых чалавецтву хірургічных аперацый. Практыка кастрацыі была шырока
распаўсюджана ў Еўропе ў эпоху сярэднявечча, у мусульманскіх краінах і Кітаі. У адной толькі Італіі штогод кастрыравалі 4–5 тысяч хлопчыкаў ва ўзросце 7–12 гадоў.
Адначасова кастрацыя ўжывалася як сродак катавання або пакарання. Пачнём з таго, што некаторыя плямёны лічылі, што кастрацыя мужчынскай часткі варожага племені — лепшая гарантыя таго, што
праціўнік не зможа ўзяць рэванш. Летапісы згадваюць, што Тамерлан загадаў пазбавіць генеталій усіх палонных армянскіх воінаў. Як ні жудасна гучыць, рэцыдывы сустракаюцца і сёння. У 2005 годзе ў
Паўднёвым Судане былі выяўленыя выпадкі, калі суданскія ваенныя кастрыравалі мужчын, якія знаходзіліся ў зоне дзеянняў паўстанцаў.
Таксама каралі кастрацыяй за канкрэтныя злачынствы ў рамках існуючага заканадаўства. Так, у старажытным Рыме кастрацыі падлягалі тыя, хто ўчыніў злачынства супраць імператара.
Здаецца, самым славутым кастратам Сярэднявечнай Еўропы быў філосаф П’ер Абеляр. Яго
кастрыравалі родзічы каханкі, якія не жадалі развіцця раману. У 1778 годзе Томас Джэферсан, будучы прэзідэнт ЗША, стаў аўтарам закону штата Вірджынія, адпаведна якому акт садаміі караўся кастрацыяй
яго ўдзельнікаў.
Менавіта як форма барацьбы з сексуальнымі злачынцамі кастрацыя дажыла да ХХ стагоддзя. Паралельна ёй актыўна ўжывалася стэрылізацыя тых, ад каго грамадства не хацела мець нашчадкаў (антысацыяльныя
элементы, псіхічна хворыя і г.д.).
Прыкладна 80 гадоў таму вучоныя знайшлі больш цывілізаваны сродак пазбавіць чалавека палавых функцый. Былі знойдзеныя прэпараты, сістэматычнае ўжыванне якіх прыводзіла да поўнай імпатэнцыі. Сутнасць
хімічнай кастрацыі ў тым, што ў арганізме змяншаецца ўзровень тэстастэрону і іншых гармонаў, якія выклікаюць палавую агрэсію.
Шматлікія краіны паступова пачалі выкарыстоўваць менавіта гэты сродак для барацьбы з сексуальнымі вычварэнцамі. Думаецца, што ўсе рэкорды тут пабіла здавалася б ціхая Чэхія.
Адпаведны закон дзейнічае тут з 1978 года. Пры гэтым нават пасля падзення камунізму Прага не пажадала яго адмены. Закон пра хімічную кастрацыю даўно стаў прадметам спрэчак паміж Прагай і еўрапейскімі
структурамі. Савет Еўропы неаднаразова патрабаваў ад чэшскіх уладаў прыпыніць практыку кастрацыі. Аднак чэхі пакуль што не здаюцца. Па-першае, статыстыка паказвае, што ніводны з
«кастратаў» больш не здзейсніў злачынства на сексуальнай глебе. Па-другое, самі злачынцы, якія асуджаныя на кастрацыю, не супраць яе. У іншым выпадку ім пагражае пажыццёвае
зняволенне. Па афіцыйных дадзеных, ужо ў гэтым стагоддзі чэхі паспелі прапісаць гэту працэдуру 98 пацыентам.
Якія аргументы прыводзяць праціўнікі кастрацыі? На іх думку, працэдура хімічнай кастрацыі зневажае гонар асобы, мае сур’ёзныя псіхічныя наступствы.
У якасці прыкладу яны прыводзяць вядомага брытанскага вучонага матэматыка Алана Цьюрынга. Апошні зрабіў каласальны ўнёсак у перамогу над нацыстамі. Падчас вайны раскрыў сакрэтны код нямецкіх
вайсковых шыфравальшчыкаў, што дазволіла брытанцам загадзя ведаць пра час і цэлі налётаў Люфтвафэ. Аднак пры гэтым ён аказаўся гомасексуалістам. У 1952 годзе яго інтымнае жыццё стала прадметам
галоснасці. Услед рушылі пазбаўленне месца працы, судовы працэс (на той час гомасексуалізм быў пад забаронай) і як вынік — хімічная кастрацыя. Прыблізна праз год, не вытрымаўшы дэпрэсіі,
вучоны пакончыў з жыццём.
Акрамя псіхічных праблем, на думку праціўнікаў хімічнай кастрацыі, у пацыентаў могуць быць праблемы са здароўем. Сапраўды, на гэты час медыкі яшчэ не маюць поўнага адказу, як прэпараты, якія
ўжываюцца падчас хімічнай кастрацыі, у доўгатэрміновай перспектыве ўплываюць на арганізм.
Што да нашага рэгіёну, то ідэя хімічнай кастрацыі, думаецца, папросту асуджана на поспех. Пра гэта сведчыць прыклад Польшчы. Увогуле, ідэю хімічнай кастрацыі прапанавалі лібералы з партыі
«Грамадзянская платформа». Іх канкурэнты з партыі «Права і Справядлівасць» спачатку абвінавацілі тых у жаданні выкарыстаць тэму ў мэтах палітычнай рэкламы, аднак
урэшце падтрымалі «кан’юнктурны» праект. Які нармальны палітык будзе галасаваць у абарону вычварэнцаў?
Галоўнае пытанне, ці дапаможа гэта? Вось думка спецыяліста, намесніка старшыні Камітэта Дзярждумы па ахове здароўя акадэміка РАН Сяргея Стальмахава, які пракаментаваў законапраект для
ІТАР-ТАСС:
— У адносінах да гвалтаўнікоў гэта правільна… Але бяда ў тым, што пры гэтым у педафілаў узнікае своеасаблівая агрэсія ў адносінах да дзяцей: хімічнай кастрацыяй палавую актыўнасць
можна прыбраць, але агрэсіўнасць застаецца. Акрамя палавых органаў, тэстастэрон выпрацоўваецца яшчэ наднырачнікамі, што хімічнымі рэчывамі немагчыма прыбраць, і таму дзеці могуць падвяргацца з боку
педафілаў фізічнаму гвалту. Я не ведаю, якое рашэнне прыме парламенцкая большасць пры абмеркаванні гэтага законапраекта, але, думаецца, дэпутаты падыдуць да гэтага пытання асцярожна і
разумна».