Германія. Сацыял-дэмакраты адмаўляюцца ад Шродэра
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (SPD) імкліва пераглядае спадчыну Герхарда Шродэра — былога канцлера, які навязаў партыі ліберальную эканамічную праграму. Маецца на ўвазе, перш за ўсё, так званы пакет рэформаў Harz. Менавіта гэта праграма каштавала эсдэкам правалу на выбарах у 2005 годзе і цяперашняга катастрафічнага падзення рэйтынгу даверу: з 40 працэнтаў у 1998-м да 20 працэнтаў зараз. Так ці інакш, новыя правадыры эсдэкаў жадаюць як мага хутчэй забыць пра часы Герхарда, які зараз, дарэчы, працуе ў расійскай карпарацыі «Газпром».
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (SPD) імкліва пераглядае спадчыну Герхарда Шродэра — былога канцлера, які навязаў партыі ліберальную эканамічную праграму. Маецца на ўвазе, перш за
ўсё, так званы пакет рэформаў Harz. Менавіта гэта праграма каштавала эсдэкам правалу на выбарах у 2005 годзе і цяперашняга катастрафічнага падзення рэйтынгу даверу: з 40 працэнтаў у 1998-м да 20
працэнтаў зараз. Так ці інакш, новыя правадыры эсдэкаў жадаюць як мага хутчэй забыць пра часы Герхарда, які зараз, дарэчы, працуе ў расійскай карпарацыі «Газпром». Нядаўна абраны
старшыня партыі Зігмар Габрыель прапанаваў канцэпцыю «Справядлівасць на працоўным рынку», якая фактычна ставіць крыж на ўсіх прапановах Шродэра. Беспрацоўныя, паводле
Зігмара, павінны атрымаць як мага больш гарантый. Жоўтая і самая папулярная ў Германіі газета «Bild» назвала прапановы старшыні SPD рэвалюцыяй у сацыял-дэмакратыі.
Па матэрыялах нямецкай прэсы