Германія. Бунт маладых лібералаў
Скандал у асяроддзі моладзевай арганізацыі Партыі вольных дэмакратаў (FDP) — самай буйной ліберальнай партыі ФРГ. Нечакана яе лідэры Рослер і Лінднер запатрабавалі, каб у будучай праграме партыі фігуравалі такія левыя словы, як «салідарнасць», «справядлівасць» і нават «сацыяльная справядлівасць». Фронда моладзі (адзін з ініцыятараў лічыцца галоўным кандыдатам на пасаду старшыні) выклікала шок у старэйшай генерацыі партыі і яе старшыні Гвіда Вестэрвеле.
Скандал у асяроддзі моладзевай арганізацыі Партыі вольных дэмакратаў (FDP) — самай буйной ліберальнай партыі ФРГ. Нечакана яе лідэры Рослер і Лінднер запатрабавалі, каб у будучай
праграме партыі фігуравалі такія левыя словы, як «салідарнасць», «справядлівасць» і нават «сацыяльная справядлівасць». Фронда моладзі (адзін з
ініцыятараў лічыцца галоўным кандыдатам на пасаду старшыні) выклікала шок у старэйшай генерацыі партыі і яе старшыні Гвіда Вестэрвеле. Апошні з пачатку цяперашняга крызісу займаў паслядоўную
ліберальную пазіцыю: выступаў супраць таго, каб канцэрн Opel, які знаходзіцца на парозе банкруцтва, атрымаў дзяржаўную дапамогу, не прыняў ідэю кантролю дзяржавы над прыватнымі банкамі і назваў
«грэхам» адказ ад прынцыпаў свабоднага рынку. Эксперты лічаць, што левыя забабоны маладых лібералаў выкліканыя модай сярод нямецкай моладзі на Барака Абаму. Апошні, як вядома,
выступае за большы кантроль дзяржавы над эканомікай.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)