Францыя. Спорт — ахвяра змены клімату
Калі глабальнае пацяпленне не спыніцца — спорт чакаюць цяжкія часы.
Французскае выданне «20 minutes» сенсацыйна напісала пра Сусветную канферэнцыю ААН па пытаннях змены клімату, што прайшла ў польскім Катавіцэ. Выданне правяло даследаванне ўплыву зменаў клімату на спорт.
Высновы сапраўды сенсацыйныя. У выпадку працягу працэсу глабальнага пацяплення спорт чакаюць цяжкія часы. Некаторыя спартовыя дысцыпліны могуць папросту знікнуць праз адмоўны ўплыў тэмпературы на арганізм спартсмена.
Пад пагрозай веласіпедныя гонкі, тэніс і нават футбол. Напрыклад, тэнісны турнір Аustralian Open дакладна давядзецца ў хуткім часе скасаваць.
Арганізатары наступнай Алімпіяды ў Японіі ўжо прызнаюць наяўнасць смяротных рызыкаў для ўдзельнікаў марафону. Праўда, магчымая адаптацыя спорту да новых умоваў. Марафоны плануецца пачынаць прыкладна а 5-й раніцы, а футбольныя матчы скараціць.
Магчыма, у перспектыве з’явяцца стадыёны са штучным кліматам. Хаця ёсць яшчэ адзін варыянт — перанос турніраў у больш халодныя краіны. Так, славутую велагонку Tur de France ужо зараз прапануюць праводзіць у Скандынавіі.
Паводле французскай прэсы